viasna on patreon

Затрыманьні - рэальныя, штрафы - мінімальныя

2010 2010-05-17T13:37:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gei5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Хартыі97.

Фота Хартыі97.

Сёньня ў Першамайскім судзе Менску адбыліся суды над удзельнікамі несанкцыянаванага гей-шэсьця, якое адбылося 15 траўня. Затрыманыя ў той дзень ўдзельнікі шэсьця былі дастаўленыя спачатку ў Першамайскі РУУС, а далей у турму на Акрэсьціна.

Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве і пакаралі штрафамі:

Улада Гарбацкага, Алега Грувіча, грамадзян Расіі Дмітрыя Мількова і Аляксандра Шарамецьева– 17 500.

Справы разглядаліся ў памяшканні суду на вуліцы Астрашыцкай, 7. Суддзя - Юрый Гарбатоўскі.

Яшчэ трох удзельнікаў гей-прайду судзілі на Талбухіна: Аляксандр Фёдараў, Сярбенін і Кавалеўскі таксама аштрафаваныя на мінімальную суму – 17 500 рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства