viasna on patreon

Генпракуратура пачала другую крымінальную справу на "Хартыю'97"

2010 2010-04-29T13:06:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/radina_n.jpg
Натальля Радзіна

Натальля Радзіна

Пра гэта распавяла журналістка Наталля Радзіна. Па яе словах, пра крымінальную справу ёй паведамілі зранку 29 красавіка тэлефанаваннем з Генпракуратуры.

Нагодай для справы сталі каментары пад адным з матэрыялаў, размешчаных на сайце. "Хартыя'97" перадрукавала артыкул з афіцыёзнай газеты "Советская Белоруссия". У ім прадстаўнік афіцыйнай арганізацыі ветэранаў-"афганцаў"  ганьбаваў ваўкавыскага прадпрымальніка, "афганца" Мікалая Аўтуховіча.

Па словах Радзінай, пад артыкулам з'явілася больш за сотню каментароў, непрыхільных да прадстаўніка афіцыёзу. Тым не менш, сведкамі па справе чамусьці праходзяць толькі былыя "афганцы" Алег Воўчак і Аляксандр Камароўскі.

Нагадаем, што першая крымінальная справа ў дачыненні "Хартыі'97" тычыцца справы наконт паклёпу на кіраўніка Гомельскага КДБ Івана Каржа. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства