Сябру "Маладой Беларусі" пагражаюць крымінальнай справай
https://spring96.org/be/news/33047
2010
2010-04-07T12:18:47+0300
2010-04-07T12:18:47+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/maladaja-belarus.jpg
Актывіст руху "Маладая Беларусь" Андрэй Кузьмінскі паведаміў "Свабодзе", што яго наведаў дома супрацоўнік КДБ.
Ён адразу пералічыў хлопцу ўсе выпадкі вывешваньня бел-чырвона-белых сьцягоў у Менску цягам апошняга месяца і абвінаваціў у гэтым Андрэя.
Андрэй Кузьмінскі паведаміў, што супрацоўнік КДБ запатрабаваў, каб ён напісаў адмову ад удзелу ў руху "Маладая Беларусь" і даў інфармацыю пра лідэра Артура Фінькевіча і актывістаў арганізацыі.
Андрэй Кузьмінскі паведаміў, што размова доўжылася каля гадзіны. Супрацоўнік КДБ пагражаў хлопцу крымінальнай справай за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Апроч таго, ён казаў, што сымболіка "Маладой Беларусі" падобная да фашысцкай і за гэта таксама прадугледжана пакараньне.