У Мінску помнікам завязалі раты на знак салідарнасці з журналістамі
https://spring96.org/be/news/32420
2010
2010-03-19T14:18:14+0200
2010-03-19T14:18:14+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/pomniki-rty.jpg
Акцыі пратэста супраць атакі на незалежных журналістаў 18 сакавіка правялі ў Мінску актывісты «Еўрапейскай Беларусі».
Маладыя людзі, якія пратэставалі супраць ціску на незалежных журналістаў, завязвалі рот статуям, скульптурам і вешалі плакаты наступнага зместу: «У Беларусі забаронена казаць праўду»,«Не — ціску на незалежную прэсу!»,«Не хачу, каб зачынялі незалежныя сайты!»
Аналагічная акцыя прайшла ва ўкраінскім Луцку, паведамляе сайт «Freedom Fight».
Гэтымі днямі Маладыя Еўрапейскія Федэралісты праводзяць агульнаеўрапейскую акцыю за свабоду слова ў Беларусі. Каб звярнуць увагу грамадскасці на шматлікія парушэння правоў чалавека ў Беларусі, завязваюць рот статуям па ўсёй Еўропе.
Больш інфармацыі і фота — ТУТ