viasna on patreon

СПБ ізноў у судах

2010 2010-03-10T12:51:42+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dom_polski.jpg

11 сакавіка а 14 гадзіне ў судзе Мінскай вобласці (вул. Свердлава 3) адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі на рашэнне Валожынскага суда, паводле якога кіраўнічка івянецкага Дому Польскага, Тарэса Собаль, павінна вызваліць памяшканне.

Актывісты непрызнанага ўладамі СПБ на чале з Анжалікай Борыс плануюць наведаць судовае паседжанне. «Мы ізноў едзем каб падтрымаць Тэрэсу Собаль і іншых палякаў з Івянца. Вось толькі ці даедзем?» – напісаў у сваім блогу адзін з лідэраў арганізацыі – Андрэй Пачобут.

Праз пяць дзён, 16-га сакавіка, у Вышэйшым Гаспадарчым Судзе запланаваны разгляд касацыйнай скаргі фірмы «Палоніка». У лютым фірму, якую ўзначальвае А.Борыс, абвінавацілі ў няправільным выкарыстанні сродкаў, атрыманых ад польскай арганізацыі «Wspólnota Polska», якая займаецца дапамогай суайчыннікам ва ўсім свеце. Разгляд судовай справы заняў менш за паўгадзіны. У выніку «Палоніку» аштрафавалі на 71 мільён рублёў.

Нагадаем, што ў аўторак, 9-га сакавіка мелі адбыцца першыя сустрэчы супольнай польска-беларускай камісіі па справе СПБ, створанай па дамоўленасці МЗС абедзвюх краін. Аднак учора стала вядома, што праца камісіі пераносіцца на наступны тыдзень.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства