viasna on patreon

Пакуль няма Закону – ёсць крымінальны пераслед

2010 2010-02-19T10:01:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ags.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У той час, як Прэзідэнт Аляксандар Лукашэнка нарэшце даручыў распрацаваць праект закону аб альтэрнатыўнай службе, якая прадугледжаная Канстытуцыяй краіны,  супрацоўнікі ваенкаматаў разам са следчымі працягваюць пераслед прызыўнікоў, якія на іх думку, ухіляюцца ад вайсковай службы.

Дастаткова нагадаць, што толькі за апошні час некалькі юнакоў панеслі пакаранне за  за адмову служыць па рэлігійных перакананнях.

Так, прызыўнік з Гомеля Яўген Якавенка быў пакараны штрафам у памеры 175 тысяч рублёў. На падставе пратаколу гарадзкога ваенкама яго абвінавацілі ў тым, што ён не зьявіўся 29 сьнежня без паважных прычын на «мерапрыемствы прызыву». Аднак ніхто не бярэ ва ўлік, што  ён напісаў некалькі заяў з просьбаю накіраваць яго на альтэрнатыўную службу.

1 лютага суд Менскага раёну абвінаваціў прызыўніка Івана Міхайлава ва ўхіленьні ад службы і прысудзіў да трох месяцаў арышту. Іван Міхайлаў настойваў на тым, каб яму далі магчымасці прайсці альтэрнатыўную службу па рэлігійных перакананнях. 15 сьнежня 2009 году Іван Міхайлаў быў арыштаваны і зьмешчаны ў сьледчы ізалятар у Жодзіне. Таксама ў Гомелі напрыканцы мінулага году буў асуджаны за ўхіленьне ад вайсковай службы Зьміцер Смык, які падаў заяву на праходжаньне альтэрнатыўнай службы.

Верагодна, што будзе ўзбуджаная чарговая крымінальная справа па факце ўхілення ад вайсковай службы. На гэты раз у поле зроку следчых патрапіў “маладафронтавец з Баранавіч Пятро Рузаў.
Як піша mfront.net, яшчэ ў мінулым годзе супраць Пятра была ўзбуджаная крымінальная справа, і ён атрымаў два штрафы за тое, што не зьявіўся на медыцынскі агляд у ваенкамат у час, калі ён знаходзіўся за межамі Беларусі. Пасля гэтага ён прынёс у ваенкамат даведку, што зьяўляецца студэнтам, і справа ў пракуратуры супраць яго было спынена. Але 18 лютага маці маладафронтаўца патэлефанаваў сьледчы баранавіцкага РАУС і паведаміў, што супраць Пятра зноў распачата крымінальная справа за ўхіленьне ад вайсковай службы. Аднак у гэты раз, апроч абвінавачвання ва ўхіленні ад мерапрыемстваў прызыву яму яшчэ інкрымінуюць падробку дакументаў. У ваенкамаце палічылі, што даведка, выдадзеная Познаньскім унівэрсітэтам, падробленая. Следчы запатрабаваў неадкладнага вяртання Рузава ў Беларусь для дачы пісьмовых сведчанняў і пагражаў, што па наяўных дамоўленасцях паміж Беларуссю і Польшчаю маладафронтаўца дэпартуюць.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства