viasna on patreon

Былому дэпутату Гарадоцкага раённага савета Леаніду Гаравому месца ў камісіі не знайшлося

2010 2010-01-29T16:55:26+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці завершаны этап фармавання тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. У яе склад увайшлі 13 чалавек з 16 выявіўшых жаданне. Тром прэтэндэнтам адмоўлена ва ўключэнні ў склад Гарадоцкай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Гарадоцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання, сярод якіх і актывіст Руху "За свабоду", былы дэпутат Гарадоцкага раённага Савета Леанід Гаравы (вылучаўся ад грамадзян шляхам збору подпісаў).

У выбарчай камісіі стандартны набор так званых прадстаўнікоў "грамадскасці": па адным ад  раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь", раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", раённай арганізацыі прафсаюзу работнікаў аграпрамысловага комплексу, ад  раённай арганізацыі  Беларускага грамасаюзу работнікаў культуры, раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын",  раённай арганізацыі прафесійнага саюзу работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

 Астатнія прадстаўнікі, абраныя ў склад Гарадоцкай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, былі вылучаны ад грамадзян шляхам падачы заявы.

Прадстаўнікоў партый у камісіі няма.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства