viasna on patreon

Брэст: Прадстаўнік БСДП(Г) у складзе абласной выбарчай камісіі

2010 2010-01-29T13:33:46+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 студзеня на сумесным паседжанні прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў і прадстаўнікоў аблвыканкама была створана Брэсцкая абласная выбарчая камісія па выбарам дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 26 склікання. Ад партыі БСДП(Г) у выбарчую камісію быў зацверджаны Корнеў Павал (у Брэсцкую абласную камісію былі вылучаны 3 прадстаўнікі ад апазіцыйных партый: 1 ад БСДП(Г), 1 ад Партыі БНФ і 1 ад партыі левых “Справядлівы свет”).

У склад камісіі ўвайшло 13 чалавек. 4 прадстаўнікі ад палітычных партый – “Камуністычнай партыі Беларусі”, Беларуская сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”, “Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці”, “Ліберальна-дэмакратычнай партыі”.

Ад грамадскіх аб’яднанняў зацвердзілі 4-х прадстаўнікоў: “Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі”, “Беларускага саюзу жанчын”, “Беларускага саюзу ветэранаў вайны ў Афганістане”, БРСМ. Ад працоўных калектываў – 3 асобы, якія працуюць на дзяржаўных прадпрыемствах. Былі уключаны 2 грамадзяніна, якія вылучаліся шляхам збору подпісаў.

Удзельнікам паседжання было прапанавана стварыць камісію ў складзе максімальнай колькасці чалавек. Ужо быў падрыхтаваны праект рашэння аб асобах, якія ўвайдуць у склад камісіі. Усе прагаласавалі за прапанаваны спіс заяўшчыкаў адзінагалосна. 

Праект рашэння па ўключэнні кандыдатаў у склад выбарчай камісіі быў падрыхтаваны Грыгор’евай Натальляй, якая таксама ўвайшла ў склад камісіі і вылучалася ад грамадзян шляхам падачы заявы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства