viasna on patreon

Спыненая крымінальная справа па артыкуле 193.1 ў дачыненьні да Яўгена Волкава

2010 2010-01-15T09:22:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/carkva_muna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 сьнежня ў другі раз Пракуратура Мінска спыніла крымінальную справу супраць Яўгена Волкава, узбуджаную напрыканцы чэрвеня 2009 года па артыкуле 193-1. Яго абвінавацілі ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванага “Руху яднаньня” (Царква Муна).

Пры гэтым, як піша  ў адпаведным паведамленьні старэйшы следчы па важнейшых справах пракуратуры горада Мінска С. Грахоўскі, “у ходзе раследваньня прааналізаваны пералік рэчавых доказаў па крымінальнай справе, па выніках чаго складзены акт аб знішчэньні той часткі прадметаў і дакументаў, якія ўтрымліваюць негатыўную інфармацыю, якая дэманструе недавер і непавагу да хрысьціянскага і мусульманскага веравызнаньня.”

Нагадаем, што яшчэ 18 жніўня 2009 года пракуратурай г.Мінска было завершанае папярэдняе следства па гэтай крымінальнай справе, і ў лісце за подпісам С.В. Грахоўскага паведамлялася, што “па выніках следства вынесена пастанова пра спыненьне вытворчасьці па крымінальнай справе на падставе арт. 29 ч.1 п.2, 250 – 251 КПК Рэспублікі Беларусь – у сувязі з ададсутнасьцю складу злачынства ў Вашых дзеяннях”.

Аднак праз некаторы час следства па крымінальнай справе было адноўленае.

Адзначым, што справа Яўгена Волкава стала першай крымінальнай справай, узбуджанай  супраць прадстаўнікоў незарэгістраваных рэлігійных арганізацыяў ад моманту ўступленьня у дзеяньне артыкула 193-1 у 2006 годзе.  

Зараз у нашай краіне праходзіць  кампанія за адмену крымінальнага артыкула 193.1 (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі), якую  ініцыяванала Асамблея НДА.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства