viasna on patreon

Менгарвыканкам адмаўляе "Маладому Фронту" ў памяшканьні для Устаноўчага Зьезду

2010 2010-01-05T16:10:07+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mf2.jpg

Кіраўніцтва Менскага Міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Еханэса Раў (ІВВ) не атрымала дазвол Менгарвыканкама на здачу памяшканьня ў арэнду для правядзеньня Ўстаноўчага Зьезду "Маладога Фронту".

На апошнім Сойме "Маладога Фронту" было прынята рашэньне аб правядзеньні напрыканцы студзеня Ўстаноўчага Зьезду для падачы дакумэнтаў на рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі РБ. Нагадаем, з 2000 году "Маладому Фронту" 5 раз беспадстаўна адмаўлялі ў рэгістрацыі ў Беларусі, хаця ў 2007 годзе арганізацыі была бесперашкодна зарэгістраваная ў Чэхіі.

"Было пападзена 10 заяваў у менскія установы накшталт Рэспубліканскага палацу культуры ветэранаў, Рэспубліканскага палацу культуры прафсаюзу, Дому літаратара й іншыя", - паведаміла прэс-службе МФ кіраўніца юрыдычнага адзьдзела МФ Наста Лойка.

Пачалі прыходзіць першыя адказы, а дакладней - першыя адмовы.

У аўторак Настасьсі Лойцы патэлефанавалі зь Менскага Міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Еханэса Рау й у вуснай форме паведамілі, што памяшканьне ня можа быць прадстаўлена ні ў заяўлены дзень (30 студзеня), ні ў любы іншы дзень. "Калі папрасіла даслаць пісьмовы адказ з матывацыяй адмовы, мне было сказана, што нямецкі бок рады любому кліенту й ня мае нічога супраць здачы памяшканьня ў арэнду для правядзеньня Ўстаноўчага Зьезду "Маладога Фронту", але саўладальнік цэнтру - Менгарвыканкам ня даў дазволу на правядзеньня Зьезду МФ у ІВВ у любы дзень", - апавяла Наста Лойка.

"Паколькі ІВВ - адносна незалежная ўстанова - адмовіла ў арэндзе памяшканьня, думаю, малаверагодна, што любая іншая ўстанова, куды былі дасланы запыты, дасьць згоду. Тым ня менш, у ІВВ мною была даслана заява з патрабаваньнем пісьмовай матывацыі адмовы. Нагадаю, што калі адмова ня будзе растлумачана, мы маем права падаць у суд", - дадае Наста Лойка.

На дадзены момант таксама атрыманы пісьмовы адказ ад дзяржаўнай культурна-асветніцкай ўстановы "Палац культуры "Лошыцкі". У адказе ад імя дырэктара ўстановы У.М.Шавялёва паведамляецца, што "арэндаваць якія-небудзь памяшканні Палаца культуры для правядзення масавых мерапрыемстваў немагчыма, таму што гэта забаронена пастановай ад 15 сьнежня 2003 г. №293-95 Дзяржаўнага пажарнага нагляду г.Мінска. Правядзеньне масавых мерапрыемстваў стане магчымым толькі пасля правядзеньня рэканструкцыі, пачатак якой запланаваны на 2010 г."

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства