viasna on patreon

Незалежныя прафсаюзы падалі пазоў у суд

2009 2009-11-05T14:14:41+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prafsajuz.jpg

Беларускі Кангрэс Дэмакратычных Прафсаюзаў падаў беспрэцэндэнтны пазоў у суд аб ухіленні дыскрымінацыі ў сферы працоўных адносін па прыкмеце прыналежнасці да прафсаюзу.
 
Пазоў пададзены ў суд Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці ў абарону лідэра першаснай структуры Свабоднага Прафсаюза Беларускага працаўнікоў Лукомльскай ГРЭС Аляксея Габрыэля, з якім не быў працягнуты працоўны кантракт.

Пазоўнікі на падставе артыкула 14 Працоўнага кодэкса патрабуюць аднавіць працоўныя адносіны з Аляксеям Габрыэлем, які апошнім часам працаваў на ГРЭС вартаўніком і адначасна займаўся актыўнай прафсаюзнай дзейнасцю. Нягледзячы на фармальныя падставы для непрацягнення кантракта – Габрыэль ужо пенсійнага ўзросту - на думку старшыні Беларускага Кангрэса Дэмакратычных Прафсаюзаў Аляксандра Ярашука, відавочны факт дыскрымінацыі па прафсаюзнай прыналежнасці:

- Па-першае, Габрыэль з’яўляецца старшынём СПБ на электрастанцыі. Па-другое, ён актыўны чалавек, і дабіваўся ўвесь час, каб арганізацыя мела калектыўнае пагадненне з адміністрацыяй прадпрыемства. І маючы на ўвазе, што за месяц да звальнення дырэктар ГРЭС яму прама сказаў, што “з табой не будзе працягвацца кантракт, таму што ты вельмі бурную прафсаюзную дзейнасць развіў”, мы лічым, што тут мае месца выразны факт дыскрымінацыі па прафсаюзнай прыналежнасці. На прадпрыемстве і сёння працуе шмат людзей, якім за 60 гадоў, у тым ліку і вартаўнікамі. Мы яшчэ раз праверым нашыя суды, паглядзім, наколькі яны самастойныя ў прыняцці рашэнняў.

Пазоўнікі маюць намер прайсьці пры неабходнасці ўсе судовыя інстанцыі, і нават гатовыя звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека пры ААН, калі ўзнікне і такая неабходнасць.



Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства