viasna on patreon

Перапісных лістоў на беларускай мове няма і ў Наваполацку

2009 2009-10-16T15:49:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/perapis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пры правядзенні перапісу ствараюцца ўмовы для парушэння закона аб мовах – такія засцярогі выказваюць Сябры Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны ў Наваполацку.

Перапісчыкі кажуць жыхарам горада, што бланкаў перапісных лістоў на беларускай мове ў іх няма. Тое ж пацвердзіў у тэлефоннай размове і інструктар аднаго з перапісных участкаў. Паводле яго словаў, бланкаў на беларускай мове да іх увогуле не паступіла, але перапісчыкі выканаюць пажаданне грамадзяніна і праз нейкі час правядуць у яго апытанне з дапамогай беларускамоўнага бланку.

Фактычна ж складваецца сітуацыя, калі на падставе «аб’ектыўных» абставінаў беларускамоўных грамадзянаў  угаворваюць пагадзіцца на рускамоўныя перапісныя лісты.

Нагадаем, Нацыянальны статыстычны камiтэт абвесціў, што ў адпаведнасці з Законам «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» формы падпісных лістоў падрыхтаваныя як на рускай, так i на беларускай мовах. Выкарыстанне бланка на адпаведнай мове залежыць ад пажадання кожнага грамадзяніна Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства