viasna on patreon

Прававы стан няўрадавых арганізацыяў у 2009 годзе

2009 2009-09-24T09:58:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/asamblejanda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі запрашае на брыфінг “Прававы стан няўрадавых арганізацыяў у 2009 годзе”, які пройдзе сёньня ў канфэрэнц-залі гатэля “Плянэта” (2-гі паверх) з 12.00 да 13.00. 

 

На мерапрыемстве будзе прадстаўленая інфармацыя па наступных
пытаньнях:
рэгістрацыя грамадзкіх аб'яднаньняў і палітычных партыяў: практыка
сакавіка-верасьня 2009 году;
крымінальная адказнасьць за дзейнасьць незарэгістраваных
аб’яднаньняў: практыка выкарыстаньня артыкула 193-1. Грамадзкая
кампанія «Стоп 193.1»;
магчымыя зьмены ў заканадаўстве аб грамадзкіх аб’яднаньнях і іх
значэньне для грамадзянскай супольнасьці;
канцэпцыя разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці, распрацаваная Асамблеяй.

Акрамя таго, будзе дадзеная ацэнка дзеяньням беларускіх уладаў па
нармалізацыі становішча няўрадавых арганізацыяў у сьвятле заканчэньня
чарговага пэрыяду прыпыненьня санкцыяў з боку Эўрапейскага Зьвязу.

Сярод выступоўцаў:
Сяргей Мацкевіч (кіраўнік Рабочай групы Асамблеі НДА),
Валянцін Стэфановіч (ПЦ “Вясна”),
Юры Чавусаў (юрыст Асамблеі НДА, палітоляг),
Алег Гулак (кіраўнік Беларускага Хельсінскага Камітэту),
Алёна Валынец (кіраўніца Выканаўчага бюро Асамблеі НДА)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства