Псыхіятрычны шпіталь, «Белсат» і пракуратура
Апошні паскардзіўся ў пракуратуру, што Алег Ражкоў разам з Тацьцянай Бублікавай прыйшлі у шпіталь нібыта з бэджамі «Белсат» і папрасілі пакамэнтаваць спыненьне кантракту зь лекарам-псыхіатрам, сябрам стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Сяргеем Трыфанавым.
Галоўны лекар ня ведаў пра «Белсат», таму й пагадзіўся адказаць на пытаньні журналістаў. А калі, маўляў, даведаўся, што спадарожнікавае тэлебачаньне вядзе трансляцыю на Беларусь з Польшчы, то зьвярнуўся ў пракуратуру, што яго камэнтар у этэры быў скажоны.
Алег Ражкоў: «Галоўны псыхіятрычны лекар піша, што прыйшлі журналісты зь “Белсату”, паказалі яму нейкі бэдж “Белсату”, і ён даў інтэрвію для “Белсату”. А потым скардзіцца і просіць разабрацца, чаму паказалі гэтае інтэрвію. Калі ты пагадзіўся даваць інтэрвію на “Белсат”, то ў чым справа? І як наогул можна сказіць нейкі там відэаматэрыял пра звальненьне грамадзкага актывіста, лекара Трыфанава?
Гэты сюжэт насамрэч мы здымалі для сайту Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Магчыма, “Белсат” узяў фрагмэнты відэазапісу з сайту АДС».
Спадар Ражкоў паведаміў, што пракурор Рабцава зрабіла яму вуснае папярэджаньне: калі надалей будуць нейкія скаргі ад грамадзянаў, то пракуратура будзе прыцягваць журналістаў да адміністрацыйнай адказнасьці. Зроблены таксама зыпыт у Міністэрства замежных спраў наконт таго, ці маюць Алег Ражкоў і Тацьцяна Бублікава акрэдытацыю.
Сёлета ў лютым Алег Ражкоў й Таццяна Бублікава ўжо атрымалі афіцыйнае папераджэньне Гомельскай абласной пракуратуры, як сказана, «за ажыцьцяўленьне журналісцкай дзейнасьці на карысьць польскага спадарожнікавага тэлеканалу “Белсат”.
Чарговыя так званыя скаргі грамадзянаў і выклікі ў пракуратуру незалежныя журналісты наўпрост зьвязваюць з акрэдытацыяй телеканалу “Белсат” у беларускім МЗС.
Алег Ражкоў: «У СМІ зьявілася інфармацыя, што тэлебачаньне «Белсат» зноў падало дакумэнты на акрэдытацыю ў МЗС. Магчыма, што ўсе гэтыя праверкі ды прыцягваньні незалежных журналістаў да «Белсату» зьвязаны менавіта з тым, каб чарговы раз ня даць «Белсату» акрэдытацыю».
Гомельскага журналіста зноў выклікаюць у пракуратуру
Пасля сілавога затрымання журналіст ледзьве ходзіць (АБНОЎЛЕНА)
У Гомелі аштрафаваныя журналісты
Хто забараняе прымаць дабрачынную дапамогу ад журналістаў?
Яшчэ адно папярэджаньне за «Белсат»