viasna on patreon

“Берасцейская вясна” зноўку падала дакументы на рэгістрацыю

2009 2009-09-22T16:40:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vialichkin.jpg
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін (Брэст)

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін (Брэст)

18 верасьня ў Берасці адбыўся ўстаноўчы сход праваабарончага грамадскага аб’яднання “Берасцейская вясна”. Ён быў патрэбен для  чарговай спробы зарэгістраваць аб’яднанне.

Прысутнічала 14 чалавек з усёй Берасцейскай вобласці. Устаноўчы сход прайшоў строга па пратаколу.

Мерапрыемства прыцягнула асаблівую ўвагу тым, што людзі, якія абараняюць (а многія  з прысутных   праваабаронцы са стажам) і далей жадаюць абараняць парушаныя правы грамадзян, не першы раз з’язджаюцца ў Берасце на ўстаноўчы сход. Як аб гэтым сведчаць праваабаронцы Уладзімір Вялічкін з Берасця і Сяргей Гоўша з Баранавіч.

- Гэтым разам мы праводзім 5-ты ўстаноўчы сход. Спадзяемся, што апошні.

- У чарговы раз, я ўжо не памятаю ў каторы, мы збіраемся ў Берасці і робім спробу  (ну я так думаю, што гэта ўжо апошняя спроба) зарэгістраваць “Берасцейскую вясну”. Калі нам далі гэтую апошнюю надзею, мы яе выпрабуем, паглядзім, як улада падрыхтавалася і ці змогуць яны нас зарэгістраваць.

Гэтыя 14 чалавек не паленаваліся 5-ты раз прыехаць на ўстаноўчы сход, таму што спадзяюцца на станоўчае  вырашэнне  справы. Як сказаў Уладзімір Малей,  калі яны выправяць памылку, якая была мінулым разам не па іх віне, то падстаў для адказа не будзе. А вось берасцейскі праваабаронца  Юрась Жыдовіч і кобрынскі  - Алесь Мех настроены песімістычна. Яны лічаць, што спрабаваць, канешне, трэба. Але пры гэтай уладзе яны не будуць зарэгістраваны.

Усе праваабаронцы ўпэўнены, што іх дапамога патрэбна людзям. Па словах берасцейскага праваабаронцы Пятра Несцяровіча, выкананне неблагіх беларускіх законаў жадае быць намнога лепшым.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства