Беларуская мова жыве і перамагае
https://spring96.org/be/news/29497
2009
2009-08-21T18:45:00+0300
2009-08-21T18:45:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца з Баранавічаў Сяргей Гоўша нарэшце атрымаў дакументы аб дзяржаўнай рэгістрацыі сваёй маёмасьці, аформленыя па-беларуску. Пачынаючы з сакавіка ён дамагаўся, каб ягонае канстытуцыйнае права на выкарыстаньне ў справаводстве беларускай мовы, было рэалізаванае.
Пасьля шматлікіх запытаў і скаргаў у самыя розныя дзяржаўныя органы, у чэрвені спадар Гоўша атрымаў нарэшце адказ з Дзяржаўнага камітэта па маёмасьці Рэспублікі Беларусь на сваю заяву.
Заяву у камітэт С. Гоўша накіраваў пасля безвыніковага змаганьня за тое, каб пры афармленьні свайго права на валоданьне бацькоўскай маёмасьцю ў Ляхавіцкім раёне атрымаць адпаведныя дакументы на беларускай мове.