viasna on patreon

Палітвязень Арцём Дубскі на працягу 16 дзён трымаў галадоўку пратэсту

2009 2009-08-13T17:38:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dubski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота \"Радыё Свабода\"

Фота \"Радыё Свабода\"

13 жніўня адвакатка Тамара Сідарэнка сустракаліся з Арцёмам Дубскім. Падчас сустрэчы стала вядома, што арыштаваны актывіст «Маладога фронту» на працягу 16 дзён -- з 29 ліпеня па 13 жніўня -- трымаў галадоўку пратэсту.

«Раней у лістах Дубскі пісаў пра верагоднасць абвяшчэння галадоўкі, але пацверджання гэтаму не было. Аказваецца, яму ў турму на азнаямленне прывезлі судовую пастанову, далі 2 лісты паперы для карэктовак і чатыры гадзіны на гэта. Па законе асуджаны не мае абмежаванняў у часе і паперы для азнаямлення з судовым пратаколам. Калі Арцём заявіў пра гэта і запатрабаваў дастатковую колькасць часу, судовы выканаўца папросту напісаў, што Дубскі адмовіўся знаёміцца з пратаколам. У знак пратэсту Арцём Дубскі абвясціў галадоўку, але сёння, параіўшыся з адвакатам, вырашыў яе спыніць», -- распавяла юрыст «Маладога фронту» Наста Лойка.

Разгляд касацыйнай скаргі пройдзе 20 жніўня ў Магілёўскім гарадскім судзе.

Нагадаем, што актывіст «Маладога фронту» Арцём Дубскі 7 ліпеня быў прысуджаны да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за парушэнне правілаў адбыцця пакарання па «справе 14-ці».

«Справа 14-ці» – справа па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, узбуджаная ў дачыненні да ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года.

За ўдзел у гэтай акцыі 14 моладзевых актывістаў былі прысуджаныя да розных тэрмінаў пазбаўлення і абмежавання волі. Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» у 2009 годзе прызнала ўдзельнікаў «Працэсу 14-ці» Вязнямі сумлення.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства