viasna on patreon

Дзень цвярозасці ў Гародні

2009 2009-08-14T17:26:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/alkahalizm.jpg

У крамах у гэты дзень не прадаюць алкаголь. Але заспець алкаголікаў знянацку цяжка. Таваразварот  алкаголю за дзень да такіх акцыяў толькі павялічваецца. Гарадзенцы скептычна, але з разуменнем ставяцца да ініцыятывы гарвыканкаму.

 

За гарадской рысаю, спіртное вольна прадаецца. Так, што тым, хто хоча віпіць – магчымасць застаецца і ў такі дзень.

 

Ля гандлёвага цэнтру “Нёман” а 13-ай гадзіне праводзіцца моладзевая акцыя “Дзень цвярозасці”. Сайт гарвыканкаму паведамляе, што акцыя мае працяг у грамадзкім транспарце, шляхам гукавой агітацыі  пра шкоду п’янства. У крамах яшчэ за дзень да акцыі пачалі з'яўляцца паведамленні пра немагчымасць набыць алкаголь у пятніцу. Гэта ўжо трэці за год дзень цвярозасці. Нагадаем, што папярэднія дні цвярозасці праходзілі 19 лютага і 15 траўня. Яшчэ адзін дзень цвярозасці запланаваны гарадзкімі ўладамі на гэты год на 13 лістапада.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства