Да кампаніі "Стоп 193.1" далучылася сетка Дамоў правоў чалавека
Міжнародная сетка Дамоў правоў чалавека распаўсюдзіла адмысловы зварот да беларускіх парламентарыяў, у якім выказана заклапочанасць тым, што частка 1 артыкула 193 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжвае крымінальную адказнасць за ўдзел у незарэгістраванай грамадскай арганізацыі. Тэкст звароту:
Палата Прадстаўнікоў
Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь
Беларусь, Мінск 220010
вул. Савецкая 11, Дом Урада
Аб скасаванні часткі 1 артыкула 193 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь
2 ліпеня 2009
Больш за 30 арганізацый з Сеткі Дамоў правоў чалавека выказваюць сваю глыбокую заклапочанасць тым, што частка 1 артыкула 193 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжвае крымінальную адказнасць за ўдзел у незарэгістраванай грамадскай арганізацыі.
Мы, сябры Сеткі Дамоў правоў чалавека, якія падпісаліся пад гэтым дакументам, перакананыя, што частка 1 артыкула 193 парушае права на асацыяцыю і перашкаджае развіццю грамадскай супольнасці ў Беларусі.
Цягам апошніх год шматлікія беларускія няўрадавыя арганізацыі страцілі свае афіцыйныя рэгістрацыі і новыя арганізацыі маюць вялікія цяжкасці з рэгістрацыяй. Незарэгістраваныя няўрадавыя арганізацыі не могуць легалізавацца з-за неабгрунтаваных падставаў, нават насуперак меркаванням міжнародных арганізацый, у якіх Беларусь мае прадстаўніцтва і сяброўства. Гэтак, праваабарончы цэнтр “Вясна” не можа атрымаць перарэгістрацыю, нягледзячы на пастанову Камітэта па правах чалавека ААН ад 24 чэрвеня 2007 года, які вырашыў, што закрыццё гэтага цэнтра з’яўляецца парушэннем права на асацыяцыю чальцоў “Вясны”, а таксама заклікаў беларускія ўлады перарэгістраваць цэнтр. І гэта толькі адзін са шматлікіх прыкладаў у Беларусі.
Афіцыйная рэгістрацыя, сама па сабе, не падаецца неабходнай, аднак, разам з заканадаўствам, якое прадугледжвае крымінальную адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, яна робіцца інструментам для палітычна матываванага ціску і запалохвання грамадскіх актывістаў краіны.
Мы ўпэўненыя, што частка 1 артыкула 193 супярэчыць пэўным нормам Агульнай дэкларацыі правоў чалавека, Міжнароднаму пакту аб палітычных і грамадзянскіх правах ды іншым міжнародным дакументам і пагадненням, якія Беларусь падпісала. Акрамя таго, вышэйузгаданы артыкул КК РБ не адпавядае стандартам, акрэсленым для дзейнасці няўрадавых арганізацый Радай Еўропы. Гэта з’яўляецца адной з перашкодаў для ўступлення Беларусі ў Раду Еўропы і для вяртання краіны ў еўрапейскую прастору.
Як вынік, мы заклікаем беларускія ўлады:
· скасаваць дзеянне часткі 1 артыкула 193 Крымінальнага Кодэкса, а таксама
· выключыць забарону на дзейнасць незарэгістраваных аб’яднанняў з усіх
заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь.
З павагай,
Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні (Літва)
Нарвежскі Дом правоў чалавека (ад імя наступных арганізацый):
Фундацыя Дамоў правоў чалавека
Нарвежскі Хельсінкскі камітэт
Расейскі Даследчы цэнтр за правы чалавека (ад імя наступных арганізацый):
Група «Праваабарончая сетка»
Незалежная псіхіятрычная асацыяцыя Расіі
Маскоўскі цэнтр садзейнічання рэформе крымінальнага правасуддзя
Маскоўская Хельсінкская група
Фундацыя «Права маці»
Рэгіянальная арганізацыя «Міжнароднае ненасілле»
Рэгіянальная арганізацыя «Права дзіцяці»
Арганізацыя «Права на жыццё і чалавечую годнасць»
Фундацыя «Сацыяльнае партнёрства»
Саюз камітэтаў салдацкіх мацярэй Расіі
Дом правоў чалавека ў Азербайджане (ад імя наступных арганізацый):
Інстытут свабоды і бяспекі рэпарцёраў
Таварыства абароны правоў жанчын
Жаночая асацыяцыя за рацыянальнае развіццё
Цэнтр правоў чалавека, Грузія
Хельсінкская фундацыя па правах чалавека, Польшча
Index on Censorship, Вялікабрытанія
Дом правоў чалавека Сараева, Боснія і Герцагавіна (ад імя наступных арганізацый):
Асацыяцыя жанчын «Рэнесанс»
Фундацыя CURE
Хельсінкскі камітэт па правах чалавека ў Босніі і Герцагавіне
Рэгіянальны каардынатар моладзевых груп
Сербская грамадзянская рада – Рух за роўнасць – Рада Сараеўскага кантона
Цэнтр «Жанчына і грамадства»
Дом правоў чалавека Скоп’е, Македонія (ад імя наступных арганізацый):
Асацыяцыя дэмакратычных ініцыятыў «ADI»
Першая дзіцячая амбасада ў свеце – «Megjashi»
Хельсінкскі камітэт па правах чалавека ў Рэспубліцы Македонія
Македонскі цэнтр па правах жанчыны – Цэнтр «Укрыццё»
Polio Plus – Рух супраць непрацаздольнасці
Дом правоў чалавека Загрэб, Харватыя (ад імя наступных арганізацый):
Жаночая праваабарончая група B.a.b.e.
Цэнтр па даследаваннях праблем міра, Загрэб
Копіі гэтага звароту дасланыя:
· Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку,
вул. К. Маркса, 38, Мінск, Беларусь 220016 Fax: + 375 172 26 06 10 or + 375 172 22 38 72, E-mail: infogrp@president.gov.by
· Адміністрацыю прэзідэнта,
Старшыні адміністрацыі прэзідэнта, Сп. Уладзіміру Макею, вул. К. Маркса, 34, Mінск, Беларусь 220016 Fax: + 375 17 226-06-10
· Генеральнаму пракурору, Сп. Рыгору Васілевічу,
вул. Інтэрнацыянальная, 22, Mінск, Беларусь 220050
Fax: + 375 17 226 42 52
· Міністру юстыцыі, Сп. Віктару Галаванаву,
вул. Калектарная, 10, Mінск, Беларусь 220004
E-mail: kanc@minjust.by
· Старшыні Вярхоўнага Суда, Сп. Валянціну Сукале,
вул. Леніна, 28, Mінск, Беларусь 220030
E-mail: scjustrb@pmrb.gov.by
· Пастаяннай місіі Рэспублікі Беларусь у ААН,
15 avenue de la paix, 1211 Geneva 20, Switzerland,
Fax: +41 22 748 24 51.
E-mail: mission.belarus@ties.itu.int