Напішы сцэнар для мультфільма!
Кампанія “Стоп 193.1” абвяшчае конкурс на сцэнар да мультфільма, прысьвечанага ўжываньню артыкула 193.1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь да грамадзкіх актывістаў.
Працы прымаюцца да 15 ліпеня.
1. Пажаданы жанр: сатыра.
2. Працягласьць будучага мульта: 1–2 хвіліны.
3. Апошні тэрмін падачы сцэнароў: 15 ліпеня.
4. Працы, а таксама пытаньні на гэтую тэму, высылайце на адрас ngo@belngo.info з тэмай «mult».
Паводле лепшага сцэнара будзе зроблены мультфільм, выкладзены ў інтэрнэт і шырока распаўсюджаны. Пераможцу чакае прыз.
Даведка:
Кампанія “Стоп 193.1” ставіць за мэту дамагчыся скасаваньня артыкула
193.1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Гэты артыкул
устанаўлівае крымінальную адказнасьць за удзел у працы
незарэгістравага грамадзкага аб’яднаньня, палітычнай партыі альбо
рэлігійнай арганізацыі і прадугледжвае да двух год зьняволеньня за
такую дзейнасьць.
Кампанія ажыцьцяўляецца пад эгідай Асамблеі НДА.