Шведы далучаюцца да кампаніі за адмену артыкула 193-1
https://spring96.org/be/news/28656
2009
2009-06-04T18:10:00+0300
2009-06-04T18:10:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/marcin_uhla.jpg
Сябры швэдзкай праваабарончай ініцыятывы Östgruppen заявілі, што падтрымліваюць распачатую ў Беларусі кампанію за адмену артыкула Крымінальнага кодэксу 193-1, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Гэтую акцыю ініцыявала беларуская Асамблея няўрадавых арганізацый.
Праваабаронцы з Östgruppen заклікаюць кіраўніцтва Швэцыі і ЭЗ таксама падтрымаць гэту акцыю.
“Гэты артыкул — грубае парушэньне Канвэнцыі ААН аб грамадзянскіх і палітычных правах, і таму лідэры Швэцыі ды ЭЗ павінны падтрымаць распачатую ў Беларусі кампанію, а таксама тых мужных беларусаў, якія, нягледзячы на ціск і перасьлед, спрабуюць ствараць у краіне няўрадавыя арганізацыі”, — заявіў лідэр Östgruppen Марцін Угла.