viasna on patreon

Сьледства ў справе Дубскага падоўжылі на няпэўны тэрмін

2009 2009-06-04T10:32:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dubski2.jpg
фота Нашай Нівы

фота Нашай Нівы

Актывіст “Маладога фронту” Арцём Дубскі даведаўся 3 чэрвеня, што сьледчы падоўжыў тэрмін сьледзтва на нявызначаны тэрмін. Арцёма, фігуранта “справы 14-ці”, абвінавачваюць у парушэньні правілаў адбыцьця пакараньня.

 

Арцём Дубскі ў часе адбыцьця пакараньня па месцы жыхарства ў Асіповічах меў спагнаньні ад асіповіцкіх міліцыянтаў за тое, што ня быў у часе праверкі дома.

 

Пазьней супраць яго распачалі крымінальную справу за выхад у інтэрнэт з чужой сім-карткі, а ў мясцовай газэце пра маладафронтаўца зьявіліся зьедлівыя публікацыі.

 

Арцём зьехаў ва Ўкраіну і быў затрыманы, калі вяртаўся, каб узяць удзел у маладафронтаўскай акцыі пад лёзунгам любові і пераменаў 14 лютага.

 

Хлопца трымалі ў бабруйскім СІЗА, а потым вызвалілі да суду.

 

Назіральнікі лічаць невыпадковым тое, што й суд над Максімам Дашуком адкладзены на нявызначаны тэрмін. Хлопца таксама абвінавачваюць у парушэньні правілаў адбыцьця пакараньня. Назіральнікі схіляюцца да думкі, што ўлады пакуль не прынялі рашэньня адносна гэтых фігурантаў “справы 14-ці”. У траўні міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі іх вязьнямі сумленьня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства