viasna on patreon

Дэпутаты ўхвалілі дэкрэт пра экстраннае адабранне дзяцей у бацькоў

2009 2009-05-15T13:26:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/parl-t.jpg

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу на пасяджэнні 15 мая ўхвалілі змяненні ў дэкрэт прэзідэнта № 18 ад 24 лістапада 2006 года "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у непаспяховых сем'ях".

 

Як паведаміў міністр юстыцыі Віктар Галаванаў, змяненні ў дэкрэт, падпісаныя прэзідэнтам 5 мая, прадугледжваюць экстраннае адабранне дзяцей з непаспяховых сем'яў у бацькоў у выпадку рэальнай пагрозы іх жыццю і здароўю.

 

Новы дакумент удакладняе парадак працаўладкавання абавязаных асоб на новае месца працы ў выпадку звальнення па аб'ектыўных прычынах. Так, устаноўлены абавязак наймальніка інфармаваць аб неабходнасці іх далейшага працаўладкавання органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і органы ўнутраных спраў, а таксама спагнальніка расходаў (калі абавязаныя асобы кампенсавалі расходы па ўтрыманні дзяцей добраахвотна) для звароту ў суд па пытанні іх працаўладкавання і спагнання з іх названых расходаў.

 

Дэкрэтам таксама ўведзена адміністрацыйная адказнасць абавязаных асоб за ўхіленне аб працаўладкавання па судовай пастанове аб працаўладкаванні (адміністрацыйны арышт з абавязковым прыцягненнем да працы) і скарэктаваны парадак прыцягнення іх да крымінальнай адказнасці за іншыя вінаватыя дзеянні (бяздзеянне), што пацягнула невыкананне або няпоўнае выкананне штомесячных абавязацельстваў па кампенсаванні расходаў па ўтрыманні дзяцей, шляхам увядзення адміністрацыйнай прэюдыцыі для прыцягнення абавязаных асоб да крымінальнай адказнасці за гэтае злачынства.

 

Паводле слоў Галаванава, дэкрэт "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у непаспяховых сем'ях", падпісаны ў 2006 годзе, ужо "ацверазіў значную колькасць бацькоў". У прыватнасці, зазначыў ён, за два гады каля 4 тысяч дзяцей былі вернутыя ў сем'і, уладкаваныя на працу 13 тысяч нядбайных бацькоў.

 

Новы дэкрэт прэзідэнта ад 5 мая, падкрэсліў Галаванаў, будзе комплексна рэгуляваць пытанні працаўладкавання бацькоў, абавязаных кампенсаваць расходы дзяржавы па ўтрыманні дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні. Таксама ён прадугледжвае накіраванне абавязаных асоб, якія хварэюць на алкагольную залежнасць і ў сувязі з гэтым сістэматычна дапускаюць парушэнні працоўнай дысцыпліны, у лячэбна-працоўныя прафілакторыі, паведамляе БелаПАН.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства