viasna on patreon

Здымаць першамайскую дэманстрацыю – толькі з дазволу гарвыканкама?

2009 2009-05-05T14:47:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zabaronena.jpg

Фотакарэспандэнтцы газеты «Intex-press» Людміле Пракопавай не дазволілі весці здымкі першамайскай дэманстрацыі з балкона гатэлю «Гарызонт», запатрабаваўшы дазволу на гэта Баранавіцкага гарвыканкама.

Журналістка «Intex-press» 1 траўня па заданні рэдакцыі рабіла фотарэпартаж са святочнай дэманстрацыі. Традыцыйна панарманыя здымкі фатографы Баранавічаў робяць менавіта з гатэлю «Гарызонт», адкуль адкрываецца добры далягляд.

Аднак калі Людміла Пракопава звярнулася да супрацоўнікаў ЧУП «Горизонт-Тур» з просьбай увайсці на верхнія паверхі будынку, то атрымала адмову — супрацоўніца гатэлю на рэгістрацыі і ахоўнік запатрабавалі, каб яна прадаставіла нейкі дазвол з Баранавіцкага гарвыканкама на вядзенне здымкаў.

«Лічу, што журналістцы перашкодзілі ажыццяўляць законную прафесійную дзейнасць, — паведаміла службе маніторынгу БАЖ юрысконсульт ТАА «Выдавецкі дом „Інтэкс-прэс“ Алена Шостак. — Зараз мы спрабуем высветліць, ці сапраўды Баранавіцкі гарвыканкам увёў нейкія местачковыя патрабаванні, якія супярэчаць закону, ці гэта свавольства супрацоўнікаў гатэлю».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства