viasna on patreon

Па факце знішчэння невядомымі шасці памятных крыжоў у Курапатах распачата крымінальная справа

2009 2009-05-04T18:53:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/wandaly.jpg
фота svaboda.org

фота svaboda.org

Па факце знішчэння шасці памятных крыжоў у Курапатах распачата справа па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства), паведаміў БелаПАН супрацоўнік Бараўлянскага аддзела Мінскага РУУС, які пажадаў не называць сябе.

Справа распачата 20 красавіка. У Курапатах невядомымі зламаны шэсць мемарыяльных крыжоў, устаноўленых грамадскасцю на межах урочышча. Чатыры крыжы знішчаны на ўсходняй ускраіне Курапатаў, два — на паўночнай,  якая прымыкае да аўтадарогі Заслаўе — Калодзішчы. Зламаныя крыжы былі выяўленыя актывістамі Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі — БНФ раніцай 17 красавіка. Выкліканыя на месца злачынства супрацоўнікі міліцыі правялі неабходныя следчыя дзеянні, у тым ліку фотаздымку, абмеры і  апытанні актывістаў КХП-БНФ.

Варта зазначыць, што да 30 мая Мінскім РУУС працягваецца расследаванне крымінальнай справы па факце знішчэння памятных крыжоў у Курапатах двума непаўналетнімі мінчанамі, якіх затрымалі на месцы злачынства 1 лістапада 2008 года грамадскія актывісты Аляксандр Макаў і Алег Свірыдаў. 4 красавіка Мінскае РУУС распачало яшчэ адну крымінальную справу па факце апаганьвання 2—3 красавіка двух пахаванняў у Курапатах.

10 красавіка старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч прапанаваў Міністэрству ўнутраных спраў арганізаваць пастаяннае пешае патруляванне Курапатаў сіламі ваеннаслужачых воінскай часці 3310 — другой асобнай спецыяльнай брыгады міліцыі, што дыслакуецца ў вёсцы Аколіца Мінскага раёна.

На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння "Месца знішчэння ахвяраў палітычных рэпрэсій 1930—1940-х гадоў ва ўрочышчы Курапаты", якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, пахаваныя, па розных ацэнках, ад 30 да 200 тысяч ахвяраў сталінізму,

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства