viasna on patreon

Баразенка атрымаў другое папярэджаньне

2009 2009-03-26T17:44:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/barazenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналіст Аляксандр Баразенка.

Журналіст Аляксандр Баразенка.

Аляксандру Баразенку, фігуранту “Справы 14-ці, сёньня вынесенае другое папярэджаньне. 26 сакавіка яго выклікалі да начальніка крымінальна-выканаўчай інспекцыі Фрунзенскага РУУСа Мінска Натальлі Нікіценка, якая паведаміла, што папярэджаньне выносіцца за парушэньне адпаведнага рэжыму, звязанага з вынесеным яму пакараннем. Ад  юнака запатрабавалі напісаць пісьмовую заяву наконт факту збіцьця яго супрацоўнікам міліцыі напярэдадні Дня волі. Адпаведную скаргу Аляксандр Баразенка накіруе таксама і ў пракуратуру.

Нагадаем, што Аляксандр Баразенка — фігурант «Справы 14-ці», крымінальнай справы, узбуджанай за ўдзел у мірнай акцыі прадпрымальнікаў год таму. Ён быў прысуджаны да аднаго году абмежаваньня волі, і можа знаходзіцца толькі дома або на працы. За тры мінімальных парушэньні супраць асуджанага ўзбуджаецца крымінальная справа па арт. 415 КК РБ, па якой можа быць прысуджаны да трох гадоў пазбаўленьня волі.

Яшчэ адзін асуджаны за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў Арцём Дубскі за парушэнне рэжыму адбыцця пакараньня нядаўна быў змешчаны ў следчы ізалятар. Супраць яго ўзбуджана карымінальная справа па арт. 415 Крымінальнага кодэксу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства