Працаўладкуюць усіх нядбайных бацькоў
https://spring96.org/be/news/27762
2009
2009-03-24T17:20:57+0200
2009-03-24T17:20:57+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/min_pracy.jpg
Да канца першага паўгоддзя 2009 года павінны быць працаўладкаваныя ўсе нядбайныя бацькі, зарэгістраваныя ў службе занятасці Беларусі. Пра гэта заявіў на калегіі Мінпрацы ў Мінску міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Уладзімір ПАТУПЧЫК.
Па звесткам Мінпрацы, за ўвесь час выканання дэкрэта прэзідэнта ад 24 лістапада 2006 года № 18 "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у праблемных сем'ях" кампенсаваць расходы на дзяцей у адпаведнасці з рашэннем суда былі абавязаны амаль 28 тыс. чалавек, каля 17 тыс. з іх зарэгістравалі ў службе занятасці, прыкладна 16 тыс. чалавек уладкаваныя на працу, паведамляе БелаПАН.