viasna on patreon

Грамадскага актывіста Івана Крука дапыталі па факту спробы падпалу

2009 2009-03-03T13:57:06+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kruk_ivan.jpg

Грамадскага актывіста з Астраўца Івана Крука супрацоўнікі міліцыі дапыталі у межах  крымінальнай справы, узбуджанай па факту спробы падпалу будынка камітэту дзяржаўнага кантролю па Гарадзенскай вобласці.

 

Іван Крук - першы прадстаўнік апазыцыі, якога супрацоўнікі праваахоўных ворганаў дапыталі  ў межах следства па справе спробы падпалу будынка абласной управы дзяржкантролю: у ноч з 6 на 7 лютага невядомыя разбілі шкло бутэлькай з невызначанай сумессю. Сам апазыцыйны дзеяч акрэслівае  дзеянні міліцыянтаў правакацыйнымі  і рыхтуе скаргі на імя Генеральнага пракурора і старшыні камітэту дзяржаўнай бяспекі.

 

Іван Крук - адзін з ініцыятараў стварэння грамадскай ініцыятывы, накіраванай на супрацьдзеянне будаўніцтва на тэрыторыі Астравецкага раёна атамнай станцыі – не выключае, што допыт – чарговая  акцыя ўладаў з мэтай ажыццяўлення псіхалагічнага ціску на яго і ягоных родных.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства