viasna on patreon

Чарговаму журналісту Радыё Рацыя беларускае МЗС адмовіла ў акрэдытацыі

2009 2009-03-03T13:06:38+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rr.jpg

Камісія Міністэрства замежных справаў Беларусі, якая займаецца пытаннямі акрэдытацыі прадстаўнікоў замежных мас-мэдыяў, адмовіла ў акрэдытацыі карэспандэнту Рацыё Рацыя ў Гародні Яну Роману.

 

Як паведаміў Ян Роман, ён сам патэлефанаваў ў беларускае МЗС, каб даведацца пра лёс сваёй заявы:

 

- Супрацоўнік беларускага МЗС адказаў, што мне адмоўлена на падставе таго, што я і раней працаваў на замежныя сродкі масавай інфармацыі без акрэдытацыі…

 

Такім чынам, гарадзенскаму карэспандэнту адмоўлена на той самай падставе, што і раней было зроблена прадстаўнікам менскай рэдакцыі Радыё Рацыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства