viasna on patreon

МЗС пра Белсат – “мы не адмаўлялі”

2009 2009-03-03T11:01:43+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mzs_rb.jpg

Разгляд пытаньня аб адкрыцьці ў Рэспубліцы Беларусь карэспандэнцкага пункту тэлеканала "Белсат" можа быць адноўлены пасля выпраўленьня працэдурных заўваг. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным адказе Міністэрства замежных спраў Беларусі на зварот “Белсату”, -- паведамляе БелаПАН

Раней паведамлялася, што з прычыны няправільнага афармленьня дакумэнтаў МЗС адмовіўся зарэгістраваць у Беларусі спадарожнікавы тэлеканал “Белсат”, які фінансуецца польскім урадам.

Паводле МЗС, зварот "Польскага тэлебачання" з просьбай аб адкрыцьці прадстаўніцтва тэлеканалу "Белсат" датаваны 2007 годам, хаця дакумэнты падаваліся ў сьнежні 2008 году. МЗС таксама лічыць, што прыкладзеныя дакумэнты ня выкананыя ва ўстаноўленым парадку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства