viasna on patreon

Сёньня – суды над удзельнікамі пікету ля рэзыдэнцыі прэзыдэнта

2009 2009-03-03T09:01:08+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

2 сакавіка пяць актывістаў “Маладога Фронту” сталі насупраць будынку адміністрацыі прэзыдэнта з расьцяжкай “Не палітычнаму тэрору”.  Да іх выйшлі ахоўнікі. На патрабаваньне спыніць пікет, маладафронтаўцы адказалі, што яны маюць права выказваць сваё меркаваньне.

У суправаджэньні людзей у цывільным і спэцназаўцаў маладафронтаўцаў давялі да грамадзкай прыёмнай адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля таго, як яны перадалі пэтыцыю на імя кіраўніка адміністрацыі Уладзімера Макея, усіх затрымалі.

Маладафронтаўцаў, сярод якіх Юлія Міхайлава, Мікола Дземідзенка, Вадзім Ханяўка і двое непаўналетніх, завялі ў пастарунак міліцыі Ленінскага раёну на вуліцы Карла Маркса.

Супрацоўнікі міліцыі склалі пратаколы на Юлію Міхайлаву, Вадзіма Ханяўку і Міколу Дземідзенку за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце. Іх адвезьлі ў турму на завулку Акрэсьціна. Сёньня іх будуць судзіць у судзе Ленінскага раёну сталіцы.

Двух непаўналетніх актывістаў адпусьцілі пад подпіс бацькам. Іх адміністрацыйныя пратаколы будуць разглядацца камісіямі ў райвыканкамах па месцы жыхарства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства