viasna on patreon

Свята ля елкі – нагода для пакарання?

2009 2009-03-02T11:44:28+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Баранавіцкія актывісты Мікола Чарнавус і Рыгор Грык атрымалі позвы ў суд Баранавіцкага раёна ў якасці асоб, якіх прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці па арт 23 ч. 34.2 Адміністрацыйнага кодэкса РБ за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства ля елкі 12 студзеня ў Баранавічах. Судовае паседжанне адбудзецца 4 сакавіка.

 

Нагадаю, што 12 студзеня каля 40 баранавіцкіх прадпрымальнікаў сабраліся ля елкі на галоўнай плошчы горада. Яны запрасілі туды і прадстаўнікоў гарадской улады, каб павіншаваць са святамі і выказаць набалелае. Але чыноўнікі праігнаравалі запрашэнне. Прадпрымальнікі павіншавалі адзін аднаго і разыйшліся.

 

Праз 2 тыдні да актывістаў Міколы Чарнавуса і Рыгора Грыка прыйшоў участковы, каб скласці пратаколы за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства. Нягледзечы на тое, што Чарнавуса ў гэты дзень наогул не было ў горадзе і ён мае дакументальнае падцверджанне гэтага, праваахоўныя органы не ўпусцілі шанец для пакарання актывіста.

Як на гэта паглядзіць суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавіч, стане вядома 4 сакавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства