viasna on patreon

"Дамова з правасуддзем" у Беларусі не будзе перавышаць $60 тысяч

2009 2009-02-11T13:11:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/daliary1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кошт "дамовы з правасуддзем" у Беларусі будзе прызначаць дзяржаўны абвінаваўца. Яна ў эквіваленце не будзе перавышаць 60 тысяч долараў ЗША. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня Вярхоўнага суда Беларусі Валянцін Сукала.

 

Адпаведныя прапановы ўносяцца ў крымінальна-працэсуальнае заканадаўства Беларусі. Сума "дамовы з правасуддзем" будзе абазначацца ў базавых велічынях. Яна складзе ад 300 базавых да 5000 базавых велічынь, паведамляе "Еўрарадыё".

 

Гэты, не зусім класічны від "дамовы",  дазволіць абвінавачваным, пры ўмове выплаты дзяржаве нанесенай матэрыяльнай шкоды і выплаты ў 60 тысяч даляраў, пазбегнуць крымінальнага пакараньня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства