Крымінальная справа за ўхіленьне ад войска?
https://spring96.org/be/news/26730
2009
2009-01-15T10:37:29+0200
2009-01-15T10:37:29+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
На актывіста Маладога Фронту Сяржука Гумінскага, які з-за палітычнага перасьледу быў вымушаны зьехаць вучыцца за мяжу, завялі крымінальную справу за ўхіл ад войска. Маладафронтавец аб’яўлены ў вышук.
На днях пра тое, што на яе сына заведзена крымінальная справа і ён аб’яўлены ў вышук, даведалася маці Сяржука Гумінскага, якой паведамілі, што дакумэнты бліжэйшымі днямі будуць перададзены ў пракуратуру.
У мінулым годзе здарылася аналягічная сытуацыя, але тады пракуратура адмовіла ў беспадстаўным узбуджэньні крымінальнай справы.
Зараз Сяржуку Гумінскаму, які другі год навучаецца ў Польшчы, пры перасячэньні межаў Беларусі, пагражае арышт.