Заўтра суд разгледзіць скаргу Аляксандра Баразенкі
https://spring96.org/be/news/26675
2009
2009-01-12T18:21:48+0200
2009-01-12T18:21:48+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Заўтра, 13 студзеня, а 10-ай гадзіне Менскі гарадскі суд разгледзіць касацыйную скаргу Аляксандра Баразенкі на рашэнне суда Цэнтральнага раёна.
Нагадаем, што 9 снежня 2008 года суддзя Цэнтральнага суда Наталля Вайцяховіч вынесла моладзеваму актывісту прысуд - год абмежавання волі без накіравання ў папраўчую установу.
Ад 27 кастрычніка Аляксандра Баразенку трымалі пад вартай, абвінаваціўшы ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія нібыта прывялі да масавых беспарадкаў падчас студзеньскіх акцыяў прадпрымальнікаў. Апошняга фігуранта ў “справе 14-ці“ вызвалілі ў судовай залі.