Правакацыя супраць беларускай незалежнай прэсы адбылася ў Крычаве
https://spring96.org/be/news/2666
2005
2005-07-28T10:00:00+0300
2005-07-28T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
27 ліпеня ў горадзе Крычаў неафашысты з “Русского национального Единства” учынілі правакацыю супраць журналістаў і праваабаронцаў з незалежнай крычаўскай газэты “Вольны горад”. Уся вуліца Крупскай, дзе месьціца рэдакцыя "ВГ", была ўсыпана ўлеткамі правакацыйнага зьместу: “Убирайтесь к своим американским хозяевам, продажные БНФовцы!” – пагражалі рускія неанацысты. Старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” каментуе сітуацыю так: “Дзіўным чынам прэсінг афіцыйных уладаў супраць незалежнай прэсы ў Беларусі супадае з выхадкамі карычневай чумы з усходу. Можна засьведчыць роднаснасьць ідэалагічных пазіцыяў аўтарытарных беларускіх уладаў і рускіх рэваншыстаў”.