Моладзь патрабуе рэабілітацыі асуджаных па палітычных матывах
https://spring96.org/be/news/26507
2008
2008-12-16T14:43:29+0200
2008-12-16T14:43:29+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
15 снежня ў Менску адбылася акцыя актывістаў грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" у знак салідарнасці з асуджанымі па "справе 14-ці".
Каля станцыі метро "Няміга", уздоўж праезжай часткі па вуліцы Максіма Багдановіча, была вывешаная расцяжка з патрабаваннем рэабілітацыі ўсіх асуджаных па палітычных матывах. Мінакам раздаваліся ўлёткі з напамінкам аб правядзенні 16 снежня Дня беларускай салідарнасці, пералікам прозвішчаў маладых людзей, асуджаных па "справе 14-ці" і неабходнасці звярнуць увагу на ўсе несправядлівасці і парушэнне правоў кожнага грамадзяніна.