viasna on patreon

Суд над Аляксандрам Баразенкам: выпрабаваньне для рэжыму (аднаўляецца)

2008 2008-12-08T14:30:46+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На судовае паседжаньне па крымінальная справе, распачатай у дачыненьні да Аляксандра Баразенкі прыйшло больш за паўсотні людзей. Моладзевага актывіста падтрымліваюць палітыкі і прадпрымальнікі: Аляксандр Мілінкевіч, Анатоль Лябедзька, Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Алесь Макаеў, Ігар Леднік, Яўген Афнагель.

У залю суда Цэнтральнага раёна Менска не змаглі патрапіць усе жадаючыя. Як стала вядома, туды міліцыянты ў цывільным правялі вялікую групу студэнтаў, якія й занялі большасьць месцаў.

Справу разглядае суддзя Наталля Вайцяховіч. Сам Аляксандр Баразенка знаходзіцца ў турэмнай клетцы.

У дворыку суда моладзь узняла сьцягі і расьцяжкі. За імі сочаць дзесяткі міліцыянтаў ды іх кіраўніцтва. У непасрэднай блізкасьці, каля будынку Вярхоўнага суду стаяць два аўтазакі з амапам.

Нагадаем, што Аляксандр Баразенка — адзін з абвінавачаных па справе 14‑ці, якія бралі ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў ў студзені 2007 года. З 27 кастрычніка ён знаходзіцца ў следчым ізалятары.

 

 

16:05 Удзельнікі акцыі салідарнасці з Баразенкам запусцілі каля дзесятка феерверкаў побач з будынкам суду.

16:15 Абвешчаны перапынак да заўтра. Працяг а 9:30. Калі Баразенку выводзілі з залы суда, яго віталі апладысментамі (НН)

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства