viasna on patreon

Мільённыя штрафы гарадзенскім журналістам

2005 2005-07-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёну Гродна пачаліся разгляды адміністратыўных справаў пяці журналістаў, якія 6 ліпеня спрабавалі зладзіць акцыю пратэсту ў цэнтры гораду. Выканаўца абавязкаў галоўнага рэдактара газеты "Glos znad Niemna" Анджэй Пісальнік, рэдактар выдання "Магазын польскі" Андрэй Пачобут, а таксама Інэса Гордык, Іван Роман і Ігар Банцар выйшлі на плошчу Леніна ў цэнтры горада, дзе ля будынку гарвыканкаму расклалі намёт і разгарнулі транспарант з надпісамі па-польску: "Аддайце палякам "Glos znad Niemna"!" і "Пратэст Саюзу палякаў на Беларусі".

Пасля затрымання супрацоўнікамі міліцыі. Іх даставілі ў Ленінскті РАУС абласнога цэнтру, дзе склалі пратаколы. Журналістам інкрымінуюць непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні, а А. Пачобуту і А. Пісальніку яшчэ і антысанітарыю.

Як паведаміў прэс-службе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" кіраўнік гарадзенскай філіі БАЖ Павал Мажэйка, журналістаў, якія прыйшлі падтрымаць сваіх калег, не пусцілі ў будынак суда. Тры затрыманыя журналісты запатрабавалі дапусціць калег у будынак, у адваротным выпадку прадаставіць ім магчымасць карыстацца паслугамі адваката. Суддзя Дзмітры Маціюк перанёс разгляд справаў Інэсы Гордык, Анджэя Пісальніка і Івана Романа на раніцу пятніцы, 8 ліпеня. Андрэй Пачобут аштрававаны на 5 млн. 125 тыс. рублёў, а Ігар Банцар - на 510 тыс. рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства