У Беларусь не пусцілі віцэ-старшыню Парламенцкай асамблеі савета Еўропы
https://spring96.org/be/news/25735
2008
2008-10-08T17:25:26+0300
2008-10-08T17:25:26+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віцэ-старшыні Парламенцкай асамблеі савета Еўропы і віцэ-спікеру эстонскага парламента Крыйсціне Оюланд адмовілі ў выдачы беларускай візы.
У чацвер і пятніцу яна планавала наведаць нашу краіну, паведамляе сайт novosti.err.ee. Падчас свайго візіту Крыйсціна Оюланд збіралася сустрэцца з прадстаўнікамі некаторых апазіцыйных рухаў. На яе думку, менавіта з-за гэтага ёй адмовілі ў выдачы візы.
"Беларускі рэжым у чарговы раз даказаў, што жаданне палепшыць адносіны з краінамі Захаду толькі словы, да якіх нельга ставіцца сур'ёзна", - заявіла Крыйсціна Оюланд.