viasna on patreon

Менск: Актыўнасць выбаршчыкаў у апошні дзень датэрміновага галасавання "раптоўна" знізілася

2008 2008-09-28T01:01:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апошні дзень датэрміновага галасавання на фоне папярэдніх вылучыўся непараўнальна нізкай колькасцю выбаршчыкаў на сталічных ўчастках. Такім чынам, цалкам пацвердзілася меркаванне аб тым, што мінулая пятніца была вызначана кульмінацыйным днём у датэрміновым фарсе.

Старшыня Цэнтральнай камісіі Л. Ярмошына сёння смела прагназуе 80%-ую яўку на выбары. І, калі прасачыць лічбы, выведзеныя за 4 дні датэрміновага галасавання па Менску, яе упэўненасць становіцца зразумелай. Возьмем для прыкладу ўчасткі Коласаўскай выбарчай акругі №106. Назіральнікі ад выбарчага штабу С.І. Калякіна (ПКБ) атрымалі ад некаторых учасковых камісіяў наступныя лічбы. Участак № 524: у першы дзень, 23 верасня, прагаласавала 700 з 1990 выбаршчыкаў, на 25 верасня – 1463. Участак № 528: з 1900 чалавек 23 верасня прагаласавала 730, усяго на 25 верасня – 1091. Участак №525: 24 верасня – 931, на 26 верасня – 1055 з 1134. Участак №526: на 26 верасня – 1140 з 1234. Такія "ураджайныя" ўчасткі можна знайсці на кожнай акрузе. Сябры некаторых участковых камісіяў тлумачылі прычыну высокай яўкі. Па іх словах, лічбы гэтыя стабільна высокія, паколькі на тэрыторыі гэтых участкаў "знаходзяцца міністэрскія дамы" альбо "жывуць пажарнікі, міліцыянеры, памежнікі", - усе тыя, каму было загадана "ўкласціся ў тэрміны". І тэрміны гэтыя, як бачна, выйшлі ўчора. Паколькі сёння выбаршчыкаў на участках вымяраць не даводзіцца не тое што сотнямі, а нават дзесяткамі.

Па інфармацыі назіральнікаў, на некаторых выбарчых ўчастках на скрынях для галасавання сёння з'явіліся быццам бы іншыя пячаткі. Цікава, што такія звесткі паступіла з некалькіх выбарчых акругаў, у прыватнасці – з 96-ай Чкалаўскай і са 105-ай Старавіленскай.  

Сябры ўчастковых камісіяў па-ранейшаму ўтойваюць інфармацыю не толькі аб колькасці датэрмінова прагаласаваўшых, але і аб агульнай колькасці выбаршчыкаў, уключаных у спісы.

Але ёсць і цалкам адваротныя прыклады выбарчых участкаў – камісіі вельмі адкрытыя, да ўсіх ставяцца прыязна. Прычына зразумелая: на акрузе кандыдаты толькі ад улады.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства