Гародня: Масавы “экстрэмізм”
Пяцёра грамадзка-палітычных актывістаў адразу выклікаюць 18 верасня ў суд Кастрычніцкага раёна Гародні.
Прычыны такога выкліку ў усіх падобныя. У розныя дні гэтыя людзі пры перасячэнні беларуска-польскай або беларуска-літоўскай мяжы затрымліваліся на гарадзенскай мытні для дагляду і ў кожнага былі сканфіскаваныя нейкія рэчы. Зараз гэтыя рэчы збіраюцца прызнаць экстрымісцскімі.
Так, у Яўгена Скрабутана 28.10.2007-га году была сканфіскаваная кніга “Лісты з лесу” аўтарства Паўла Севярынца. У заяве пра устанаўленне фактаў, маючых юрыдычнае значэнне падпісаным намеснікам УКДБ па Гарадзенскай вобласці І.П.Сяргеенкам робяцца высновы, што ў “змест друкаванага выдання “Лісты з лесу” сведчыць пра наяўнасць у ім інфармацыі з прыкметамі экстрымісцскай накіраванасці, што можа прачыніць шкоду палітычным і эканамічным інтарэсам джяржавы”.
29.05.2007-га году у таго ж Яўгена Скрабутана быў на мытні сканфіскаваны дыск “Канцэрт Салідарныя з Беларуссю”, а таксама друкаваныя выданні “Асновы стратэгіі Аб’яднаных Дэмакратычных Сілаў”, бюлетэнь “Свабодная думка” і тэкст “Праект рэзалюцыі Кангрэса АДС”. У заяве намесніка УКДБ па Гарадзенскай вобласці звяртаецца ўвага на тое, што на дыску папулярызуецца незарэгістраваная сімволіка, а вядучым канцэрта “да сабраўшыхся даводзіцца негатыўная ацэнка ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі, дыскрэдытуецца дзейнасць яе дзяржаўных органаў”, а брашура змяшчае “матэрыялы з прыкметамі прапаганды дзеянняў па планаванню, арганізацыі, падрыхтоўцы і здзяйсненню дзеянняў, скіраваных на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам”.”Праект рэзалюцыі Кангрэса АДС” “утрымлівае матэрыялы, якія стымулююць пратэстныя настроі насельніцтва і прыкметы распальвання сацыяльнай розні па палітычных матывах”.
13.10.2007-га году пры перасячэнні мяжы ў Уладзіміра Ларына была сканфіскаваная кніжка “Случайный президент”. Яе змест таксама трактуецца як “матэрыялы з прыкметамі прапаганды дзеянняў па планаванню, арганізацыі, падрыхтоўцы і здзяйсненню дзеянняў, скіраваных на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам” і “фотаматэрыялы з масавымі несанкцыяванымі пратэстнымі акцыямі ў Рэспубліцы беларусь”.
16.02.2006-га году у Анджэя Пісальніка на мытні была сканфіскаваная газета “GLOS znad Niemna na uchodzstwe” на польскай мове. У высновах акцэнтуецца ўвага на тым, што “змест друкаванага выдання сведчыць пра наяўнасць у ім інфармацыі з прыкметамі эктрымістскай накіраванасці, што можа прчыніць шкоду палітычным і эканамічным інтарэсам дзяржавы”, а таксама што там змяшчаюцца матэрыялы з “прыкметамі распальвання нацыянальнай варожасці і розні па палітычных матывах”.
Падобныя матывы таксама ўгледжаныя і ў матэрыялах, якія былі сканфіскаваныя пры перасячэнні мяжы ў Аляксея Трубкіна і Валерыя Шчукіна.