viasna on patreon

Штраф за «незразумелую мову»

2008 2008-08-15T09:20:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прадпрымальніку з рынку «Ждановічы» Алесю Таўстыку далі 140 тысяч рублёў штрафу за тое, што ён… размаўляў на беларускай мове.

— Нібыта нейкая жанчына напісала на мяне скаргу ў абласную падатковую інспэкцыю, што я размаўляю з пакупнікамі на незразумелай мове, — распавядае прадпрымальнік. — «Незразумелая мова», наколькі я зразумеў, гэта беларуская, на якой я заўсёды размаўляю. Скаргу перадалі ў раённую падатковую інспэкцыю, але азнаёміцца мне не далі. І прысудзілі мне штраф — 140 тысяч рублёў. Па нейкіх там правілах яны маюць права прымаць такія рашэнні. Аргумэнтацыя была такая: маўляў, за некарэктную размову з пакупніком. Хоць тая жанчына наогул у мяне нічога не купляла. Проста прыйшоў чалавек, які пачаў лаяцца і абражаць мяне. Калі б гэта быў мужчына, дык я з ім увогуле па-іншаму пагутарыў бы…

А. Таўстыка — адзін зь лідэраў прадпрымальнікаў, арыштоўваўся за сваю палітычную дзейнасьць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства