Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб беларускай арфаграфіі
https://spring96.org/be/news/23021
2008
2008-07-25T15:00:56+0300
2008-07-25T15:00:56+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Кіраўнік Беларусі падпісаў закон "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі". 24 чэрвеня ён быў прыняты ў другім чытанні Палатай прадстаўнікоў.
Згодна з новымі правіламі, з вялікай літары будуць пісацца назвы органаў улады, арганізацый, прадпрыемстваў, установаў, а таксама пасадаў, званняў. Да прыкладу, з вялікай літары давядзецца пісаць словы "прэзідэнт", "прэм'ер-міністр", "канстытуцыйны суд".
Таксама зменена напісанне слоў замежнага паходжання. Замест слова "камп'ютэр" давядзецца пісаць "камп'ютар". Змяняецца напісанне і складанаскарочаных слоў. Словы "прафком", "абком", "гарком", "газпром" будуць пісацца як "прафкам", "абкам", "гаркам", "газпрам".