viasna on patreon

Міхаіл Шарамет выйшаў на волю

2008 2008-07-19T17:22:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Увечары 18 ліпеня Міхаіла Шарамета, затрыманага тры дні таму па справе аб мінскім выбуху, выпусцілі на волю. Пра гэта прэс-службе ГА «БАЖ» паведаміла яго жонка, сябра Праўлення арганізацыі Алёна Шарамет.

Міхаіла Шарамета папярэдзілі, што ён застаецца ў статусе падазраванага і абавязаны з’явіцца ў следчыя органы па першым жа выкліку. У яго ўзялі адбіткі пальцаў і падпіску аб неразгалашэнні інфармацыі.

Малады чалавек быў затрыманы 16 ліпеня. Яго выклікалі па тэлефоне ў следчы аддзел упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці для гутаркі па справе аб выбуху 4 ліпеня. Каля ­13.30 сувязь з ім перарвалася, і да вечара блізкія не ведалі, дзе знаходзіцца Міхаіл Шарамет.

Раніцай 16 ліпеня ў кватэры, дзе прапісаны Міхал Шарамет і дзе жыве яго бабуля, быў праведзены ператрус, санкцыянаваны пракуратурай. Аднак следчыя нічога не забралі.

У апошнія тыдні ў межах следства па крымінальнай справе аб выбуху ў Мінску 4 ліпеня былі затрыманыя каля 10 грамадскіх актывістаў. Некаторыя з іх правялі з кратамі па 10 сутак, пасля чаго іх выпусцілі без прад’яўлення абвінавачання. Зараз з кратамі застаюцца, па падліках праваабаронцаў, толькі два прадстаўнікі апазіцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства