Чыслава аформілі на дзень пазней пасля затрымання
https://spring96.org/be/news/22899
2008
2008-07-17T14:21:00+0300
2008-07-17T14:21:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жонка затрыманага Міраслава Лазоўскага Ніна Шыдлоўская паведаміла, што выяўленыя юрыдычныя парушэньні пры затрыманні Сяргея Чыслава.
Гаворыць Ніна Шыдлоўская: "Дакументы аб затрыманні датаваныя вечарам 8 ліпеня, і ў яго гэтак жа як і трох астатніх затрыманых былых актывістаў “Беларускага згуртавання вайскоўцаў” Міраслава Лазоўскага, Ігара Корсака, Віктар Ляшчынскі дзесятыя суткі ад моманту затрымання сыходзяць заўтра ўвечары. Падобна на тое, што Сяргей цэлыя суткі не быў ніяк аформлены. Па інфармацыі сваякоў Чыслава, ён быў затрыманы позна ўвечары 7 ліпеня".
Такім чынам Cяргей Чыслаў быў адзін дзень, нібыта, невядома дзе.