Колькасьць арыштаў грамадзка-палітычных актывістаў расьце
https://spring96.org/be/news/22704
2008
2008-07-11T10:26:45+0300
2008-07-11T10:26:45+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
За апошнія дні ў межах сьледзства па крымінальнай справе аб выбуху ў Менску 4 ліпеня асаблівы ціск аказаны на актывістаў НДА і апазіцыйных партыяў. Па ўсёй Беларусі ідуць допыты і вобшукі. 10 актывістаў знаходзяцца за кратамі нягледзячы на тое, што ім не прад'яўляюць ніякіх абвінавачаньняў. Гэта:
чацьвёра сябраў незарэгістраванай арганізацыі "Белы легіён" Віктар Ляшчынскі, Ігар Корсак, Міраслаў Лазоўскі і Сяргей Чыслаў;
лідэр Партыі БНФ Ільля Богдан і сябра партыі Антон Койпіш;
лідэр Маладых дэмакратаў АГП Аляксандр Сергіенка;
актывіст кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Павел Кур’яновіч;
лідэр Беларускай Партыі Свабоды Сяргей Высоцкі
і Тацяна Пікун