viasna on patreon

Тэма Беларусі была актуальнай на Сусьветным кангрэсе пісьменьнікаў

2008 2008-07-08T11:38:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/forum4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пашкевіч і Някляеў

Пашкевіч і Някляеў

Делегацыя Саюза беларускіх пісьменнікаў прымала  ўдзел у Сусветным кангрэсе пісьменнікаў “Wooltic – 2008”, які  праходзіў у Стакгольме  з 29 чэрвеня па 2 ліпеня. На гэтым прадстаўнічым форуме сустрэліся  больш за 600 пісьменьнікаў,  перакладчыкаў і журналістаў амаль з 90 краін свету.  Беларусь прадстаўлялі старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч,  галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў” Барыс Пятровіч і паэт Уладзімір Някляеў.

У першы дзень працы сусветнага кангрэсу прадстаўнікі Саюзу беларускіх пісьменнікаў былі запрошаныя на справаздачнае паседжаньне Еўрапейскай пісьменніцкай рады (уплывовая арганізацыя са штаб-кватэрай у Бруселі, якая займаецца найперш аховай аўтарскіх правоў ды іншымі пытаньнямі). Пісьменніцкую раду сёньня аб’ядноўвае каля ста літаратурных і перакладчыцкіх саюзаў больш чым з 40 краінаў свету.  Беларуская дэлегацыя, як было абвешчана напачатку паседжаньня,  ўдзельнічала на правах афіцыйнага госця.  Пад час працы рады стала вядома, што зараз вывучаецца пытаньне аб  тым,  каб у сябры гэтай  аўтарытэтнай арганізацыі  прыняць і Саюз беларускіх пісьменнікаў.

 

Як паведаміў Алесь Пашкевіч, афіцыйнае адкрыцьцё пісьменніцкага форуму адбылося ў  Кангрэс-холе, так званым Народным доме Стакгольма. На другі дзень пачалася  праца асобных секцый. Беларусь мела сваю асобную секцыю, дзе  адбылася дыскусія пра беларускую літаратуру,  стан сучаснай культуры, журналістыкі, мовы. Да працы “беларускай” секцыі далучыліся прадстаўнікі пісьменніцкіх дэлегацый  іншых краінаў, сярод іх кіраўнік Саюза шведскіх пісьменнікаў, Саюза літоўскіх пісьменнікаў і Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны, якія праявілі зацікаўленасьць беларускай тэмай.

Другая палова дня пленарнага паседжаньня была прысвечана нацыянальным дакладам. З грунтоўным аглядам стану літаратуры і культуры, пра свабоду творчасьці і праблемы, якія існуюць у беларускіх пісьменнікаў са свабодай выказваньняў,  а таксама праблемай функцыянаваньня роднай мовы ў Беларусі выступіў намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч.

 

Паралельна праходзіў семінар,  у якім з беларускага боку удзельнічалі вядомыя журналісты Аляксандр Дынько і Мікола Шакель, Яны распавядалі калегам з іншых краін пра сітуацыю са свабодай слова і незалежным друкам ў Беларусі.

 

Таксама ў межах Сусветнага кангрэсу пісьменнікаў, у цэнтры Стакгольму ля Нацыянальнай бібліятэкі, ладзіліся літаратурныя чытаньні, на якіх прыхільна  быў успрыняты  выступ Барыса Пятровіча.

 

Алесь Пашкевіч падкрэсьліў, што “ў межах сусветнага пісьменніцкага кангрэсу, на пленарным паседжаньні і пад час працы секцыяў, беларуская тэма гучала цалкам на працягу цэлага дня. Такая ўвага сведчыла не толькі пра павагу да прадстаўнікоў літаратуры і журналістыкі Беларусі, але і паказвала разуменьне нашых праблемаў, існуючых цяжкасцей і сімвалізавала салідарнасьць і падтрымку беларусаў.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства