Пракуратура закрывае справу "Мультклуба"
https://spring96.org/be/news/22283
2008
2008-06-12T16:39:31+0300
2008-06-12T16:39:31+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Вінаватыя ня знойдзеныя. Сканфіскаваную ў журналістаў 27 сакавіка падчас ператрусаў аргтэхніку, абяцаюць вярнуць.
У пракуратуры Менска паабяцалі вярнуць журналістам ўсю аргтэхніку, канфіскаваную падчас ператрусаў 27 сакавіка. Праз тыдзень.
Сьледчы па найважнейшых справах Менска В. Шабан, які вядзе крымінальную справу «МультКлюба», паведаміў, што цягам наступнага тыдня яна будзе закрыта.
Пры гэтым ён сказаў, што «асабіста б аддаў бы ўсе сымтэмныя блокі проста зараз, каб толькі яны зьмясьціліся ў ягоным кабінеце, паколькі вінаватых у гэтай справе няма».