А.Борыс атрымала позву ў суд
https://spring96.org/be/news/22072
2008
2008-05-27T13:40:00+0300
2008-05-27T13:40:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сёньня ў Горадні была выклікана ў суд Анжаліка Борыс, якая ўзначальвае Саюз палякаў, не прызнаваны ўладамі. Але яна цяпер на бальнічным, і таму папрасіла свайго адваката Ўладзіміра Кісялевіча напісаць ад яе імя заяву і папрасіць перанесьці судовае паседжаньне.
На Анжаліку Борыс складзены адміністрацыйны пратакол. Міліцыянты лічаць яе арганізатаркай вулічнага канцэрту вядомага польскага гурту “Lombard”. Канцэрт адбыўся ў Горадні 2 траўня. Міліцыянты лічаць яго масавым несанкцыянаваным мерапрыемствам. Не атрымаўшы дазволу на залю, арганізатары вымушана правялі канцэрт пад адкрытым небам, але на прыватнай тэрыторыі.